Дзяўчаты могуць усё

Бліскуча выканаўшы ў гэтым зімовым сезоне ролю Снягуркі падчас адкрыцця рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Чэрвеньскім лясгасе, яго супрацоўніца Аня Блашчаніца цяпер смела можа прэтэндаваць і на ролю Вясны. Прыгажуня з мілай усмешкай, тым не менш яна можа…

Зіма ўвесну і вясна ўзімку!:)))

Які сёння дзянёк быў! Цуд!  Вось калі па-сапраўднаму Зіма з Вясной сустрэліся, а зусім не на Грамніцы, як даўней назіралі нашы продкі!  
Выйшла я на вуліцу -- і ахнула! Сонца грэе! Ветру практычна няма! Снег зверху не сыплецца! Завіруха дзесьці пад лаўкай звярнулася ў клубок! Ляпата-а-а-а-а-а-а-а!!! Самы час для прагулкі! Натхненая прыкладам многіх -- таксама з фоцікам!  У кампаніі з мамай...

Лепшая Снягурка -- гэта... Дзед Мароз! :)))

Не, я не пра Новы год! Хаця па гэтаму надвор'ю тэма вельмі актуальная... Тым больш, што і ёлачкі ў некаторых яшчэ стаяць... 
Выкапала я сёння да ранішняй кавы шакаладную Снягурку з сюрпрызам. Так-так, яшчэ з Новага года засталася... "Распранула"... Гляджу -- і вачам сваім не веру!!!! Дык гэта ж -- Дзед Мароз!!!!  

Паэту-песенніку Уладзіміру Пецюкевічу – 75!

Той, хто штогод уважліва сочыць за вынікамі конкурсу маладых выканаўцаў падчас “Славянскага базару” ў Віцебску, павінен памятаць і гэтыя моманты. 1999-ы год – першае месца Ірыны Дарафеевай з “Баладай”, 2005-ы – Гран-пры Паліны Смолавай з “Рэхам…

Для кухні. Уласналапнае... :)))

Вось так:

І наадварот:

На ўспамін пра дзядзьку Рыгора...

Фота Віктара Жыліна (з інтэрнэту)

Сёння, 24 лютага, народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўнілася б 83 гады... Пра дзень яго народзінаў памятаю з таго часу, як пашчаслівілася ўзяць у яго інтэрв'ю. І штогод агортвае светлы сум, а ўспамінам у…

"А нас бабы,..., нават не павіншавалі!", альбо Усіх мужчын -- са святам! :)))

 Вырашыла не выносіць у назву прапушчанае слова... Напішу сказ цалкам тут.
Сёння ўдзень пачула ў краме за спіной: "А нас бабы, сабакі, нават не павіншавалі!" Першая думка: "Дзякуй, што сабакі, а не с..."Так было б лагічней, праўда…

Адразу два!

А нас працягвае закідваць снегам!!! І я ў чарговы раз пра гэта пішу з вялікім задавальненнем! Бо снег зноўку сухі, лёгкі і пушысты! Ур-р-р-р-ра!!!!
Сёння адзін з суседзяў расчысціў прыступкі і падыход да пад'езда. Ніколі раней не бачыла яго за гэтым заняткам... Прыемна! А праз пэўны адрэзак часу пачула характэрны гул і зірнула ў акно. О, не памылілася! Сапраўды, ля нас трактар чысціць дарогу (што бывае дужа рэдка, звычайна ўкатваецца-ўтоптваецца) і нават пару-тройку месцаў для стаянкі машын! Ды грунтоўна так! Во суседзям пашанцавала!   

Са святам!!!

МАРЫ АБ БУДУЧЫМ
-- Хто даражэй табе за ўсіх? -- спытайце ў дзіцяці.
Яно адкажа шчыра: бацька, маці.
А падрасце -- мо, скажа без прымусу:
-- Хачу я быць сапраўдным беларусам.

Любіць радзіму -- край наш яснавокі,
Лясы, азёры, лёгкія аблокі...

А мы ўчора адгулялі! :))

 Вырашылі ў нас у суботу правесці адразу два мерапрыемствы: Масленіцу і раённую лыжню. З фотаапаратам я, вядома ж, набегалася па лесапарку -- ад спартсменаў да артыстаў, але задаволена. Усяго 428 фота зроблена... На памяць...[::smile-green…
sonejka-ja
229 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}