Свая «Венецыя»-2 :(

Учора былі трэція суткі, як наш дачны ўчастак пайшоў пад ваду... Але сіл ехаць на веласіпедзе і глядзець, як і што, не было зусім з раніцы...
Тым больш, што і кантакту ад кантакту трэція суткі. А сёння чацвёртыя яшчэ толькі. Трохі пачынала ноччу балець горла – другі раз за гэты час. А так пакуль ніякіх праяў... Лічым далей...:(
Учора з'ездзіў брат на машыне, даслаў фоткі.

Свая «Венецыя»...:(

Сапраўдная Венецыя ў мяне такі здарылася. У 2013-ым. І нават пост тут быў... Але ж, як кажуць, пакуль знойдзеш...
Але пазаўчора здарылася іншая «Венецыя». Усё, што нажыта зроблена працай практычна без роздыху ў выхадныя...  Ва ўсе выхадныя... Усё пайшло пад ваду. І другія суткі там знаходзіцца.

У чаканні...:)

Заменім коцікаў?! :) Сёння – вавёрачка! :)

 
Гэта я ў чаканні дажджу...:) Які Белгідрамет з учарашняга дня нам настойліва-пераканаўча абяцае. З раніцы. І на цэлы дзень. А ў нас, між тым, паўдня ўжо сонца! :) І зноў горача! :)
Зрэшты, усё памяняцца можа…

Ну, калі ж ужо???

Калі ж ужо нам капне??? Як абяцалі??? Усё чакаю-чакаю...
Чакаю вось гэтага:

  
Моцны дождж чакаю... Каб на дачы ўсё добра паліў, бо сёння дома...
І на гэта пазіраю:

Святкуйма разам!

А што гэта ў нас так ціха?! Усе адсыпаюцца ў нядзелю?! Грэюцца ля вогнішча? Смажаць шашлыкі? А мо, святкуюць Сусветны дзень донара?!
Справа неблагая. Але ў нас сёння ёсць і свята, што датычыцца кожнага тут. Сёння, 14 чэрвеня, – Міжнародны дзень блогера!!!
Віншую ўсіх нас! Ур-р-р-р-р-рра!!!

Субота... Дача...

Да няроўнага бою з пустазеллем гатовыя!

 
Бяром – і дзяром, дзяром, дзяром...
Дачнікам-агароднікам – удачы. Усім, хто адпачывае сёння, – прыемнага дня!

...І шарык вам у рукі! :)

Хто на падаленай працы, хто ў офісе... У вёсцы... ці дзе-небудзь яшчэ...
Карацей, вы гуляць сёння збіраецеся?! Хто – прама па спякоце, хто – у цяністым парку ці скверы... А можа нават ля вады?! Мая вам зайздрасць! :)
Збіраецеся?! Тады бярыце з сабой... паветраны шарык! :) І можна – не адзін.
Ага, чарговае неафіцыйнае свята. Летуценнае і рамантычнае. Дзень гуляння з паветраным шарыкам!!! 
Во так! :) Гуляйма! :)

А тым часам ва Украіне...

... даволі сумная статыстыка.
Што яшчэ раз сведчыць, прычым вельмі гучна: РАНА!!!! Рана здымаць усе абмежаванні, адмяняць падаленую працу, выклікаць людзей у офісы... Нават калі зніжэнне... І ў колькасці, і ў працэнтах ад усіх тэстаў...
Вірус, зараза такая, не спіць і не душыцца...:(
https://news.tut.by/world/688327.html 
Беражыце сябе!!!

Калі за акном – плюс 32°С...


Ратуйся, хто можа і куды можа! У ваду... Хоць у ванну... А занырнуць...
У чаканні сённяшняй спякоты!
 

Ура? Ура! :)

Вось люблю я... паныць... Прычым не ў безнадзейных сітуацыях, а якраз наадварот. І гэта – такі тонкі разлік. :) Каб вышэйшыя сілы пашкадавалі і паспрыялі.
Так і сёння... Паныла... І – до-о-о-о-ождык!!! Невялічкі, але на асфальце лужыны...
І так хочацца спадзявацца, што дачы таксама атрымалі хаця б трохі нябеснай вады... А то на заўтра ўжо градус накінулі – плюс 31-33. А моцны дождж з пятніцы перанеслі на нядзелю... Ну, пабачым...

sonejka-ja
741 пост
Последние комментарии
Lapka учора ў 13:01
Lapka 17.01.2021 21:03
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}