... Высунуўшыся ледзьве не па пояс з балкона, сумна назіраю, як хмара, на якую ўскладаліся такія надзеі, важна абыходзіць нас бокам...:( Не, ну што за жыццё, а???
І грымела так абнадзейваюча, і спахмурнела, і сонца закрыла... І – міма... Нармальныя хмары так не робяць!!! :(
Эх, нас бокам абпаўзаеш, дык хоць на дачу завітай!!! У мяне ж сёння там без паліву... Уу-у-у-у-у-у-у...
А на заўтра – наце вам, аранжавы ўзровень з-за гарачыні, плюс 30-32. Як кажуць, атрымайце і распішыцеся. Далей быццам бы нармалёва будзе... На пятніцу нават моцны дождж абяцаюць. Ну-ну...
Ды не каго, а што! :)
Пытаюся: марожанае сёння загрызлі?! Бо зноў па тэме. Сёння не толькі Градавая серада, а яшчэ і Сусветны дзень марожанага. Якое я люблю пяшчотна...
Вось гэтае сёння было мной загрызенае...:)
Увогуле, любімае – пламбір з дадаткам…
Я ведаю, што ёсць тут і дачнікі, і агароднікі... І тыя, хто проста падчас адпачынку ў вёсцы працуе на зямлі...
Дык вось сёння зямлю кранаць не варта – Градавая серада. Апошняя з трох, найбольш вядомых. Першая была пасля Вялікадня, другая – перад Тройцай... А гэтая – вось, пасля Тройцы, на Русальным тыдні.
Нашы продкі верылі, што калі папрацуеш на зямлі ў Градавую сераду, дык пазней град можа пабіць будучы ўраджай.
Ну што я вам скажу... Было, і не аднойчы. У сэнсе, мы не працавалі, хтосьці іншы саграшыў, а прылятала нам! Аднойчы так моцна пахвастала і лісце, і плады, што яблыкі не змаглі зарасціць…
Ажно так яскрава ўявіла сабе таго кавалера! :) Да аднаго з нашых тут падобны, не?! :) Жарт, як што! :)
— Бабуля, усе кажуць, што я лашара!
— Які ж ты лашара? Пінжачок у штонікі, штонікі ў шкарпэтачкі, на шкарпэтачкі сандалікі! Красунчык!
Няхай сабе і віртуальным...
Дзякуй вам за падтрымку і стасункі!!! Дзякуй за сяброўства!!!
Асабіста я яе не люблю... Мне вось каб 25°С, не болей. І хопіць.
Але, як кажуць, выбіраць не даводзіцца. І абяцаюць нам 30°С і за 30°С...
Улічваючы, што цэлымі днямі – праца, яно і не дужа каб некамфортна. Але ж на дачы трэба будзе ўсё паліваць, неяк дабірацца ўвечары...
Карацей, сустракаем гарачыню! Уключаю рэжым чакання!
Усім – прыемнага дня!
... для капусты, нарэшце набытай на базары і высаджанай учора на дачы! :)
Тройца прыйшла... Зелянец, Зялёныя святкі, Сёмуха, Пяцідзясятніца...
Як заўсёды, паяднаўшы ў сабе і царкоўнае, і народнае. Я – пра апошняе заўсёды. Што мне бліжэй...
А гэта найперш – упрыгожанне жытла «маем» – зялёнымі галінкамі... Сёлета, вядома ж, не да таго... :( А як жа мая мамачка любіла гэтае свята... Распавядала, як адзначалі ў яе дома, на Смаленшчыне, колішняй беларускай яе частцы... Як гулялі ў лесе, завівалі бярозкі, плялі вянкі... І не толькі зялёнымі галінкамі ўпрыгожвалі хату, але і засцілалі на непафарбаваную, добра вымытую падлогу аер... Уяўляю сабе, як заваблівы быў гэты пах...
Ну што ж... На сёння абяцаюць пакуль першы з пачатку лета дзень без дажджу... Нават без магчымага... Плюс 19-21. І вецер паўднёвы.
Я так разумею, час рыхтавацца загараць?!
У нас з раніцы сонца. Але асфальт яшчэ не высах цалкам... Падобна, што ўначы дождж ішоў таксама...
Прагноз надвор'я на маіх вачах змянілі. З раніцы сонца прыбралі. Цяпер раніца, дзень і вечар – магчымы дождж. Зноў няпэўнасць.
Але пакуль хораша.
Зрэшты, што мне дождж?! Працоўны дзень за ноутам...