Белы парашок – гэта не НС (надзвычайная сітуацыя)... :)

Усміхнула сёння прачытанае ў сеціве ў прадстаўніка МНС: «Белы парашок на зямлі – гэта снег. Ён хутка растане...»   

 
А пасля ў чарговы раз сумна зрабілася... Мабыць, праз 10 гадоў мы ўжо нават …

І на Вадохрышча – снегіры!

Ішла  сёння па вуліцы з пэўнай мэтай – паглядзець на снегіроў! 
Але на ранейшым  месцы іх не было, хаця ежы на дрэве яшчэ засталося шмат. Ішла, разглядала ўсе дрэвы... І нарэшце ўбачыла! Перад самым перакрыжаваннем!
Але зноўку сядзелі мае снягірыкі так высока, што зрабіць якасны здымак не было ніякай магчымасці! Хвілін 10 я тырчала пад дрэвам, ловячы здзіўленыя погляды з машын, што праязджалі міма!   
Ну вось чаму б птушкам не спусціцца на самыя ніжнія галіны, дзе таксама шмат харчавання??? А я б іх тут сфатаграфавала б…

З Вадохрышчам!!!

Усіх, хто святкуе і хто не святкуе, традыцыйна – віншую!!! 
ЗДАРОЎЯ!!!

 
А калі раптам у нас тут ёсць выратавальнікі Беларусі, дык з прафесійным святам!!!

  • 5
  • интересно
  • sonejka-ja
  • 19 января 2020 11:46

Жоўтае + белае

Нягледзячы на цёплую зіму, пакаёвыя кветкі таксама капрызяць. Не асабліва шмат з іх радуе кветканосамі...
Хаця яно і не дзіўна: штораз увесну абяцаю ім перасадку І штораз падманваю... Так што дзякуй і за тое, што ёсць.
Але некаторым кветачкам сапраўды не падабаецца цёплая зіма. Напрыклад, цыкламены больш любяць прахалоду...

Такая дзіўная вада...

Звычайна, калі набываю мінералку ці проста пітную ваду, практычна ніколі не чытаю, што напісана на этыкетцы.
Дык а што там чытаць?! Вада і вада... Мінералка «Дарыда» ўвогуле п'ецца ўжо не адзін дзясятак гадоў...
А тут – сюрпрыз... Непрыемны...
Трэба было маме набыць мінералку без газу. Набылі бутэльку звычайнай для такой вады формы – чатырохвугольную. І хтосьці не прачытаў, што было на этыкетцы... Што гэта не мінералка без газу, а пітная вада, узбагачаная кіслародам.
Мама п'е ваду патроху кожны дзень і разумее, што штосьці не тое... Балотам пахне ці што...
Добра, што хоць праз пэўны час зірнулі на…

З учарашняга вечара – грэюся! :)

Ну, мабыць, усе ў курсе, як у нас з абагрэвам цяпер у транспарце?! Паколькі на вуліцы «гарачыня», у маршрутках міжгародніх (прынамсі, у нас) ацяпленне альбо не ўключаюць зусім, альбо ўключаюць так... што да мяне яно не даходзіць. Таму прастуда ўсё ж была. Праўда, яе надзвычай хуткай ліквідацыі (ажно сама здзівілася!) дапамог своечасова прапіты ўвосень "Фітагор". Усё ж імунітэт які-ніякі зараз ёсць...
А тут лёгкае такое пахаладанне ўвечары і ўранні. Лёге-е-е-енькае такое!    Як прамысловасць у фільме «Службовы раман»...[::smile-green…

  • 7
  • интересно
  • sonejka-ja
  • 15 января 2020 12:08

Нарэшце! «Загляне сонца і ў наша ваконца!» :)

Ур-р-р-р-р-р-а!!!! У нас проста СОНЦА!!! Якога даўно не бачылі!
І ад гэтага настрой – рэзка ўверх!   
СОНЕЙКА – УСІМ!!! 

 
 А фотка – з сеціва!

  • 5
  • интересно
  • sonejka-ja
  • 15 января 2020 11:16

А вы да сустрэчы Старога-Новага гатовыя?!

Ці не сустракаеце?! А я люблю...   Праўда, не апоўначы... Куды ўжо?! Працоўны дзень. І наступны працоўны. Так, дзесьці а восьмай-дзявятай. І стол больш сціплы. А дакладней -- столік. 
Затое фільм паглядзець сям'ёй – абавязкова! Распавядала ўжо ў мінулым годзе, здаецца. Традыцыйны – «Сірата казанская». Таксама даўно вывучаны на памяць. Але ўсё роўна – абрагатацца! Не глядзелі?! Раю!  
А ў вас сёння быў калядна-навагодні цуд у выглядзе снегу?! У нас у Чэрвені, а тады на сярэдзіне шляху, у Смілавічах, …

Страшнаваа-а-ааата... :(((

... сёння было ехаць раніцай у вагоне метро. Калі цягнік раптам паміж станцыямі «Спартыўная» і «Кунцаўшчына» – раз! – і затармазіў у тунэлі. І запахла чымсьці «смажаным».
Уяўляю сабе, як выглядалі мае вочы... Абсалютна круглыя. А што, скажаце няма нагоды для страху і панікі?! Дык ёсць жа...  
Сядзім. Маўчым. Пазіраем у шкло дзвярэй на сценку... Паехалі паціху. І першая думка, як заўсёды (бо не першы раз такая праява): «Можа, выйсці з гэтага вагона і пачакаць наступны састаў?!» Але ж засталася ўсяго 1 станцыя. Мая «Каменная Горка» – наступная. Плюс і так…

sonejka-ja
503 поста
Последние комментарии
Gina
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}