Ад карціны – да… Бураціна!

Тут смачна пахне свежым дрэвам, але ў шуме-стукаце, здаецца, сябе не чуеш. Затое школьнікі -- у поўным захапленні! У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Чэрвеня адкрылася абноўленая майстэрня па дрэваапрацоўцы “МайстарОК”.
Гэта сталася магчымым, дзякуючы падтрымцы і фінансавай дапамозе Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН у рамках праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Прапанова Чэрвеньскага цэнтра творчасці перамагла ў адборачным конкурсе. На ажыццяўленне праекта “Рэалізуй сябе ў творчасці” было выдзелена 13 157 еўра.
…Ва ўтульным светлым…

А ў садочку – грыбочкі!:))

 Паўтара тыдня таму, практычна ў сярэдзіне кастрычніка, паехала ў вёску да жанчыны, якая стварыла прыватны музей сялянскага быту (пра гэта яшчэ напішу). Пазнаёміліся, яна гарбату заварыла, сядзім, размаўляем… Пазіраю раз-пораз у акно і не разумею…

Прайсці шляхамі Караля

У старажытным Ігумене, сучасным Чэрвені, сапраўды нарадзіўся Кароль. Больш за тое – гэтага Караля можна лічыць добрым чараўніком. Менавіта па ўзмаху яго чароўнай палачкі -- простага алоўка -- спачатку на паперы, а тады і ў рэальнасці вырасталі на беларускай зямлі прыгожыя будынкі. А зваўся Кароль Уладзімірам Адамавічам, і быў ён знакамітым савецкім архітэктарам!

Мне мроіцца цудоўная парА...

Штосьці на лірыку прабіла... І менавіта сёння... А дзіўна... Вершы-то даўно ўжо не пішуцца -- не той стан душы. І на гітары не граецца, і песні не складаюцца... "А было ж яно, было, ды сплыло з вадою" -- цяперашні стан. І раптам... Штосьці…

Снегу хочацца... на Пакроў

 Не ведаю, як каго, а нас ужо другі тыдзень залівае... І дзе-нідзе ўжо добра так заліло... Сёння падумалася: "А снегу ўжо хочацца". Ды і дзень сімвалічны. Даўней такое здаралася ўжо. Прычым снег мог легчы на Пакроў і... застацца "гаспадаром -- не…

Зіма не будзе галоднай:)))

"Усё можна перажыць, абы вайны не было” -- часта чуецца ад тых, хто зведаў яе жахі. Нашы больш далёкія продкі-сяляне ўвосень турбаваліся, каб хапіла запасаў ежы для сябе і хатняй жывёлы на доўгую зіму.
У многіх з нас, іх нашчадкаў, гэтае таксама ў крыві: спадзяванне на мірнае жыццё і неабходнасць вырошчваць ці закупляць гародніну-садавіну, рабіць нарыхтоўкі. Дык вось па ўсіх сёлетніх прыкметах відаць: зіма не будзе галоднай!  

Восеньская талака

“Гэта ж як у казцы!” – захоплена ўсплёсквае рукамі 83-хгадовая Еўдакія Лёўкіна з Чэрвеня, пазіраючы, як на яе бульбяным палетку завіхаецца з рыдлёўкамі, кашамі ды вёдрамі брыгада добраахвотных памочнікаў.
 ... На падворак, размешчаны на адным з…

Бутэлька-“беларусачка”

 

 
Калі звычайна купляеш у адной і той жа краме адзін і той жа прадукт (у дадзеным выпадку – малако ў бутэльках), мімаволі звяртаеш увагу на змены: іншы вытворца, працэнт тлустасці, афармленне... Бо “месца дыслакацыі” пэўных тавараў не мяняецца…

Дзень добры, посуду гара!

Гэта здарылася зноў. Прычым, што крыўдна, у той дзень, калі тэрмометр за акном у чарговы раз паказаў “за 30”. Адкруціўшы кран з халоднай вадой, пачула: “Буль-буль”. І яшчэ: “Шш-ш-ш-ш...” А доўгачаканай, хай сабе і традыцыйна рыжаватай вадкасці так і не палілося...
Ваду адключылі зноў “без аб’явы вайны”. Спецыяльна выйшла з пад’езда, каб зірнуць: мо, прапусціла што? Мо, вісіць паперка ад камунгаса з абвесткай пра прафілактычныя работы? Не, нічога няма. Значыць, ці рванулі старыя трубы, ці жыхароў шматпавярхоўкі проста не папярэдзілі. А вынік адзін: вады-то ў запас не набралі.

25 – у адны рукі, або Хто на вёсцы кнігі чытае

“Калі вы не ідзяце ў бібліятэку, тады бібліятэка ідзе да вас!” А дакладней – едзе. І гэта зусім не жарт! Хто з нецярплівасцю чакае ў аддаленых ад райцэнтра вёсках Уздзеншчыны не толькі аўтакраму, але і бібліятэку на колах?! Пабачыла, пачула, уразілася...

sonejka-ja
259 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}