Неспадзяваначка! :)

Іду сёння ад сваёй цырульніцы, нага за нагу... Сыра, мокра, шэра... Настрой – нуль... Градусаў... І без усялякага Фарынгейта...
Іду і думаю сама сабе: "А ці ўбачу я сёлета снегіроў?!" Ну, улічваючы гэтае дурдом-надвор'е – пытанне рытарычнае... А так жа я ўжо некалькі зімаў запар радавалася гэтым прыгожым птушачкам.
Іду, разглядаю пустыя дрэвы. Даходжу да заўсёднага месца дыслакацыі снегіроў, гляджу на дрэвы праз дарогу... І не веру сваім вачам!
СНЕГІРЫ!!!! Ды шмат! Проста застыла насупраць, рот разяпіўшы!!!   
Ну, нішто сабе неспадзяваначка…

І не даганю...:(((

Такія надзеі мела на сённяшнюю поўню... Што сфоткаю якасна... Ну, калі ўчора яна не далася... А на справе... Ужо не даганю яе.   
Не, яна-то дзесьці ёсць, вядома ж. Толькі не ў зоне бачнасці. Бо... Шчыльныя аблокі, дождж, морась. Мярзоцце, словам. Цёмнае-цёмнае неба...
Эх, як жа гэта ўсё адрозніваецца ад надвор'я ўчарашняга, вечаровага! І гуляць не пойдзеш...
А Ў КАГО-НЕБУДЗЬ БАЧНАЯ ПОЎНЯ??? 

Не дастала...:(((

Гналася сёння за амаль што поўняй... Хацела сфоткаць. І праўда, бачна, што зусім маленечкага кавалачка на бачку не хапае... Ды часу зусім не было. Так бы паэксперыментавала б з рэжымамі... А так...
Зірнула на тое, што атрымалася, – і афігела! Нішто сабе скажэнні!!! На небе – фактычна калабок, а на фотках... «Я ад бабулі сышоў...»

Рэдкія радасці гэтай зімы...

Якія?! Мароз, снег ды лёд. Падобна, што сапраўднай зімы мы так і не дачакаемся. Узімку, даруйце за калмабур. Хаця цалкам верагодна, што дзесьці ў сакавіку-красавіку яна прыйдзе... Я ж кажу – трэба месяцы і поры года ссоўваць ужо!    
Учора так хораша было ў Каменнай Горцы! У адрозненне ад нашай цьмутаракані, лёгкі марозік.

Лёд яшчэ трымаўся на вадаёме...

А ў вас сёння быў калядны цуд?!

У прынцыпе, можна распавесці пра любы... Калі ён быў.  Але я – пра наш. Пра снег!!!    Няхай сабе мокры, няхай няшмат паляжаў. Але ж быў. Адзначыўся. І нават двойчы.
Першы раз убачыла раніцай. Трохі забялелася зямля і трава. Асфальт жа па-ранейшаму заставаўся ўпарта чорным.
А пасля па абедзе такія «лапці» паляцелі!!!    Шкада, што нядоўга. І што таксама мокры. Не ўлежаў.
Паспрабавала сфатаграваць – штосьці не надта бачна. Толькі так:

Салюты-ы-ы-ы!!! :))) Феерверкіі-і-і-і-і!!! Петарды-Ы-Ы-Ы-Ы-Ы! :(((

Навагоднія святы, як вядома, працягваюцца. І салюты ды феерверкі не ўсе яшчэ запушчаныя. У нас сёння ўвечары – натуральны артабстрэл. Не, паглядзець з акна прыгожа! Я люблю... Вось з аднаго і таго ж месца ўжо трэці раз за гадзіну запускаюць.
Але паколькі сёлета ўжо не раз і не два пісалі пра шкоду феерверкаў для жывёльнага і птушынага свету... Больш прахалодна пачала я да іх ставіцца.
А вось што катэгарычна не прымаю, дык гэта тыя петарды, што кідаюць проста пад ногі! Далібог, вось іх вынаходнікам вушы-то паадкручвала б!   
Ну капец проста! Прычым і…

Да 7-мі пісаем бясплатна... А тады – усёё-ё-ё-ё-ё-! :)))

Ой, штосьці мяне разабрала... Да гэтага часу смяюся, калі прыгадваю. Вось вырашыла і з вамі падзяліцца.
Проста днямі была на адным мерапрыемстве. І ў чаканні давялося прастаяць у апендыксе непадалёк ад уваходу ў прыбіральню. Ну як непадалёк... Каб нікому не замінаць і самой асабліва... не замінацца.  Так атрымалася.
А "мытны" пункт, трэба сказаць, знаходзіўся ў адным памяшканні з гардэробам. І ўваход у тую прыбіральню ніяк не перагароджваў. Ролю "зязюлі" выконвала жанчына. Яна "бдзіла"! Ды яшчэ як!!!    Нават я, мірна…

Хутка святы. Значыць... штооооооо????

Правільна, у кожнага гэта значыць штосьці сваё. Падрыхтоўку да святкаванняў. Чарговы паход па крамах. Вяртанне з вялізнымі торбамі. Эксплуатацыя халадзільніка. Адпачынак падчас трох выхадных. Дрэнны настрой ад шматлікіх аднатыпных падарункаў у сацыяльных сетках (кагосьці дзёргае, мяне асабіста не раздражняе ніколі).
Ну, а для Чэрвеня, у прыватнасці, для нашага мікрараёна, гэта традыйцына значыць... Што нас пазбаўляюць элементарных зручнасцяў!    У супадзенні не веру. Традыцыйна...
Учора па вяртанні з працы прывіталася з практычна халоднай сваёй…

Мароз і сонца... па няцотных?! :)


Фота з сеціва. Спадабалася проста. І нагадала яно адначасова 1-га студзеня і 3-га студзеня (сёння). 
Першага вельмі прыгожая раніца ў нас выдалася! Каб яшчэ гурбы снегу, не было б чаго болей жадаць ад зімы!
Вы памятаеце кадры з фільма «Іронія лёсу…

І ў мяне – мыФка! :)))


Падаравалі... Таксама атрымалася – у калекцыю...
Толькі не ў тую, дзе ў мяне 12 жывёлаў – гаспадароў года... І не ў такую, як у Алены @ Elena-Leopold.
А ў якую?!  Гэта пытанне... 


 
sonejka-ja
503 поста
Последние комментарии
Gina
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}