У сям'і не без... :)))

Вось проста здзіўляе некаторая садавіна і гародніна! Што за генетычны збой адбываецца, што вырастаюць такія... мякка кажучы... нестандартныя экземпляры?!
Не, бываюць і вельмі прыгожыя! Нечакана паўтараюць прадметы жывой ці нежывой прыроды. Памятаю, як некалькі гадоў таму пісала пра бульбіну, што нагадвала сабой акуратнае сардэчка -- тое, якое звычайна малююць. Ну хоць як яго вымярай -- сіметрычнае да міліметра! А садзілі ж людзі звычайную бульбіну... Ад якой такі цуд вырас... Сэрца на далоні...
Ну, у нас з гэтым усё прасцей... Памідоры, напрыклад...

За каўнер

Вось як карысна бывае за каўнер ЗА... Не, не ЗАкласці... І не ЗАліць!!!   ЗАзірнуць! І знайсці там штосьці цікавае.
...Калі футболкі для дома раптам паляцелі белымі лебедзямі на…

Мужчынская размова :)))

-- Уяу-у-у-у-у-у-у-у-у-у-уу!!!! (ГЭТА ТЫ МНЕ?????)
-- Яў-яў-яў!!!!! (ТАБЕ!!!)

Дуэт электраводанагравальніка і... мухі :)))

Электраводанагравальнік наш "Арыстон" -- дзядуля ўжо. Больш за 10 гадоў служыць. Адзін з тых, першых, якія з'явіліся на рынку і былі даступнымі па кошту... А да гэтага -- так! Як у 19 стагоддзі: ваду грэлі. Некаторыя і зараз яшчэ не ў ацяпляльны сезон грэюць. Вось днямі сюжэт пра Чэрвень АНТ зняла:
https://ont.by/news/zhiteli-desyatkov-domov-v-chervene-zhivut-bez-goryachej-vody-s-vesny 
Толькі калі паглыбляцца ўжо ў гісторыю, дык гарачай вады ў кране нават у ацяпляльны перыяд не было зусім... амаль з часу пабудовы шматпавярховых дамоў! Як нашага, дык дакладна! Прыгадваю, як на самым пачатку…

Арэхавы Спас! Хто што прыпас?:))))

Ну што ж, са святам, сябры! З трэцім -- Арэхавым! -- Спасам! Яго, можна сказаць, праанансавала тут учора:  http://sonejka-ja.bloger.by/98993/.
Ну, а сёння -- святкуйма! І хто што ўжо з'еў "па тэме"?! Распавядаем, не саромеемся! І памятаем: не запосціў -- не паеў!!! 
У мяне пакуль -- вось:

Віно "Восеньскі букет"

Хтосьці называе гэта віном, а хтосьці -- лікёрам... І "перахрышчваюць" многія па-свойму. А мне галоўнае -- лёгка гатуецца і смачна п'ецца. Вось сёння ручачкі дайшлі да залежаў. А то неабходнае з кусціка-дрэўцаў сарвана было... нуу-у-у... амаль з тыдзень таму. Але ў халадзільніку захавалася цудоўна! Як учора пакладзенае.
Значыць, пачынаем.
На адну порцыю (выхад -- 1,5 літра): 40 ягад чарнаплоднай рабіны, 100 лісцікаў вішні, 1 літр вады, 350 грамаў цукру, 1 сталовая лыжка лімонкі, 1 бутэлька гарэлкі.
Колькасць лісцікаў і ягад лепей падлічыць адразу пры зрыванні. Не прынцыпова, але звычайна стараюся…

Наперад, па арэхі! :)))

А ў нас заўтра, 29 жніўня, Арэхавы Спас! Вось мне і захацелася праанансаваць свята, а не дзень у дзень... Гайда па арэхі! Толькі хто -- у лес, а хто -- у краму!   
Што датычыцца цікавостак пра свята... Чытала на трох…

Кава з мёдам -- гэта... як?!

Штосьці мяне сёння прабівае... То на вершы, то на эксперыменты... І што таму прычынай? Ці рэзкая змена надвор'я, ці прадчуванне... чаго-небудзь... Дай Бог, каб прыемнага, бо непрыемнае ўжо проста згадзіла...
... Чарговы кубачак кавы ў любімым кубку, прывезеным з Італіі. Рука цягнецца да чайнай лыжачкі з цукрам -- і тут быццам хтосьці шэпча на вуха: "А вазьмі-ка мядку"...
Гм... Мядку?! Ды не пытанне! Яшчэ застаўся зусім "свяжак" -- прама з падораных сотаў. Большасць начыння з рамкі зласавала менавіта я. Эх, люблю гэтую справу, але ж так рэдка бывае! Звычайна мёд купляем у традыцыйным яго…

Напрыканцы лета

Восень у жніўні... Якая панылая восень!
Толькі імгненне -- і шэрасць вакол запануе.
Лета сыходзіць?! Мы бабіна лета запросім!
Вось яно -- едзе ў чоўне, дзе Месяц кіруе.

Восень у сэрцы?! Ды з гэтым ніяк не змірыцца!
Летні настрой адышоўся -- і зноў у чаканні,
Каб феерверкам у нашых вачах заіскрыцца
І цеплыню ў стасункі  вярнуць на змярканні...
27.08.2018

sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}