А буслы-то -- яшчэ ў нас! :)))

Я б назвала гэта здзіўленнем тыдня! Настолькі нечаканы малюнак разгарнуўся перад вачыма. І -- так, майго фота зноў не будзе, на жаль. Дужа хутка ехала маршрутка. 
... Разглядаю палі-лугі на тэрыторыі нашага раёна, якія знаходзяцца паабапал "магілёўкі". На адных поўны парадак ужо -- усё прыбрана і заарана, на другіх -- штосьці там расце ў пустазеллі, здаецца, рэдкія качаны капусты сарамліва выглядваюць. На трэціх -- пожня, не звезеныя яшчэ рулоны саломы. Дзе-нідзе і ў нядзелю шчыруюць трактары, іншыя сельскагаспадарчыя машыны. І раптам...
Я не паверыла сваім вачам! Два буслы! Стаяць на скручаных…

Найлепшы гатунак -- "Ласунак! :)))

На гэтым тыдні мы ўжо зладзілі дакопкі. Ур-р-р-р-р-р-ра! Як адзначыла адна з маіх сябровак-каляжанак, падзея згаданая -- важная ў жыцці сялян і дачнікаў!  Так, нашы продкі заўсёды святкавалі дакопкі. Ды і ў нас раней яны адзначаліся…

* * *

Краявіды, да болю знаёмыя --
Пад крылом.
Не кружыце, буслы, 
Над чужынаю --
Тут ваш дом.
Дзе гняздо, як калыска дзіцячая,
Шмат разоў
Буслянятаў прымала-праводзіла
Зноў і зноў.
А пасля спадзявалася-верыла
Дзень пры дні,
Што ўвесну ўсё ж такі вернецца

Люблю я...

... ПА-МІ-ДО-РЫ!!!   
Гэта ў мяне, мусіць, ад мамы. У студэнцкія гады яна столькі іх пераела! Бо былі памідоры ў Мінску тады таннымі...
Люблю іх за адмысловы выгляд і смак...
За іх разнастайнасць…

Аднакласнік дрэннага не параіць, альбо Цешча -- гэта рэч! :)))

Не знайшоўшы патрэбных гатункаў агуркоў па вясне ў звыклых гандлёвых кропках, заходзім з мамай у краму, дзе сярод іншага насеннем гандлюе мой аднакласнік. Выбраўшы сёе-тое, рыхтуюся заплаціць патрэбную суму. Але тут Сяргей прапаноўвае набыць яшчэ…

Развітанне з Радзімай

Гэта было штосьці неверагоднае!!!! Другі год запар нам пашчасціла назіраць вялізную колькасць буслоў, якія рыхтаваліся развітацца з Радзімай. І калі ў мінулым годзе іх назіралі над дарогай непадалёк ад дачаў, дык сёлета -- проста над дачай, прама над…

Яблычны Спас -- частуем ВАС!!!

-- А давай пачастуем сёння яблыкамі суседзяў?! -- раніцай прапанавала мне мама.
І пачала прыгадваць традыцыі свайго маленства, якія панавалі ў яе роднай вёсцы Яўкіна, што на Смаленшчыне. Увогуле, мне ніколі не надакучае слухаць такія гісторыі. І…

Вада... з "горкай"?!

Вось тут ужо не скажаш, што "тыгру не дакладваюць мяса"!!!!    У сэнсе, што ваду ў бутэлькі не даліваюць. Вядома ж, усялякае бывае. І часцей за ўсё сапраўды недалітае трапляецца. Але каб так...
Просяць адкрыць ваду ў бутэльцы. "Дарыда". Аква. Не мінералка, без газу. Таму кручу смела і... Льецца! Та-а-а-а-а-а-аак!!!! Я разумею, што горача, яна нагрэлася... Але ж тут простая вада! Кручу туды-сюды акуратненька, як мінералку... Льецца!
У рэшце рэшт, адкруціўшы цалкам і зацёршы лужынку... Смяюся!!!  [::smile-green…

У балоце -- з прыгодамі

Акрыленая сёлетнім поспехам у збіранні і перапрацоўцы чарніц, вырашыла ўсё ж завітаць і ў балота, дзе не была даволі даўно. То ніяк не трапляла па тэрмінах па буякі ці журавіны (спахоплівалася, калі ўсё ўжо адыходзіла), то балота гарэла і знаёмыя…
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}