Прыйшлі Грамніцы – скідай рукавіцы!:)))

 
І ўсё ж вясна значна бліжэй, чым мы думаем. Прычым я зараз не пра каляндарную, а пра самую сапраўдную, рэальную. Бо сёння ў нас – Грамніцы, Стрэчанне, калі, паводле народных прыкмет, “зіма з летам (вясной) сустракаецца”.

Белы і пушысты

 Вось ужо забылася нават, калі гэта мяне зімовае надвор'е так радавала, як у мінулыя выхадныя. Мароз -- невялікі. А снег -- лёгкі-лёгкі, пушысты-пушысты (нехта яшчэ дадасць: белы-белы! ). І падае павольна, і кружыцца... Ну…

А ў нас жывуць АЛЕШКІ! :)))

Пачуўшы, што Чэрвеньская раённая арганізацыйная структура Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” па адпаведнай рэспубліканскай жа праграме атрымала высакародных аленяў,  вырашыла паглядзець на…

Сакунская хата на дзівосы багата!

Вельмі люблю музеі. І падчас вандровак у розныя гарады-вёскі-гарадскія пасёлкі стараюся іх наведваць. Вось прыгадаўся сёння Старадарожскі гісторыка-этнаграфічны музей. Пра абуладкаванне там паштовай станцыі раскажу наступным разам. А зараз – пра хату беларуса-сакуна пачатку 20 стагоддзя. Праўда, была я там два гады таму – якраз напярэдадні афіцыйнага адкрыцця экспазіцыі. Думаю, штосьці памянялася ўжо, штосьці дадалося... Карацей, калі трапіце ў Старыя Дарогі – завітайце ў музей, не пашкадуеце!
... Калі ў памяшканні ўспыхнула святло, ад нечаканасці падалася назад. Што за мужчына і жанчына…

Здзіўленне дня-2, альбо Просьба да персанальнага чараўніка :)))

Вось якія цікавыя здарэнні-супадзенні адбываюцца літаральна ў апошнія пару месяцаў. Напісала я аб прагулцы па адной з вуліц нашага горада і пра ліхтары, якія то гараць, то не гараць, то гараць, але не ўсе... А праз пэўны час -- раз! -- і гарыць іх…

Узровень -- Бог?! :)))

Не скажу, што я так ужо моцна люблю разнастайныя тэсты альбо так часта іх праходжу. Але бывае, бывае. Асабліва калі пытанні па мове, літаратуры... Заўсёды цікаўлюся: чым мяне на гэты раз здзівяць?! Мо, я ўжо чагосьці, скажам, з творчасці Максіма…

У тэатры -- "Князь Вітаўт". Быў...

 
"Ці любіце вы тэатр так, я люблю яго я?!" Вечныя словы... І для мяне вось -- у "дзясятку"!
У сваёй любові да тэатра прызнавалася ўжо. Як і ў тым, што з-за недасканаласці транспартных сувязяў бываю там ну вельмі рэдка... На вялікі жаль.

Здзіўленне дня :)))

Спатрэбілася мне сёння добрым такім вечарам выйсці ў краму непадалёк. Шлях пралягаў праз цёмны (спрадвечна!) двор. Без ліхтарыка няма чаго і сунуцца: прыродны каток утварыўся, а снегу зверху і не надта.
Ну, кішэнны ліхтарык у зубы рукі -- і наперад…

Нахлынула...

Нарэшце атрымалася завесці сёння стары комп, як бы ён ні брыкаўся! Бо трэба было дастаць такія-сякія фоткі з архіву, а штосьці закінуць у воблака, каб не згубілася...
Натрапіла на папку "Італія-2013". І -- заліпла... Венецыя.... Вада-а-а-а-а-а-а--аа... Многа вады! Яркай, з блікамі сонца... За вокнамі вецер завывае (18 м/с), а ў мяне перад вачыма -- лета. І так нахлынула ўсё... І вада, і ўспаміны. Адна з фотак да гэтага часу стаіць на застаўцы старога кампа... Пяты год! (А на ноуце -- я на фоне Калізея! ) Прыгадалася ж яскрава вось што...
Як мы плылі да Венецыі...

Я там узімку не была ніколі...

Так склалася, што ўсе мае замежныя вандроўкі прыпадалі альбо на лета, альбо на восень. Апрача мінулагодняй у Львоў, бо хацелася туды трапіць менавіта на каталіцкія Каляды. Ой, прабачце, пазамінулагодняй! Ніяк не збяруся пра яе напісаць...
А тут днямі прачытала пра тое, што ў 2012-ым Амстэрдам ператварыўся ў каток.
http://news.21.by/other-news/2018/01/28/1419769.html 

sonejka-ja
400 постов
Последние комментарии
batleya
elina
elina
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}