Чуф-чуф... Пф-пф... Грр-р-р-р-р-р!!!

Пакуль машына часова не на хаду, перасоўвацца да дачы і назад даводзіцца на грамадскім транспарце. Не, недалёка зусім, але... Па выхадных на маршрут №2 па гораду выпускаюць вось такія цуды...
Ёсць два варыянты: з аднымі дзвярыма і з парай... Часта…

Праца... на плантацыі :)))

Даўно збіралася выпрабаваць сябе ў якім-небудзь збіральніцтве за грошы. Бо ні разу не ездзіла ні на збіранне вінаграду, ні на збіранне памідораў... Хаця калісьці студэнцкія атрады ў Малдову ці Украіну былі вельмі папулярнымі. А хтосьці і зараз у Польшчу на клубніцы ездзіць ці яшчэ куды... Максімум, што атрымалася ў студэнцкія гады, натхніўшыся рамантыкай ад брата, -- з'ездзіць папрацаваць на цагляны заводзік у будатрад. Праўда, ён ездзіў у свой час у Пскоў, а я -- у Віцебскую вобласць. І нічога рамантычнага, хутчэй, наадварот... 
А тут даведалася, што патрабуюцца збіральнікі…

Ластаўчын дом

Неяк так атрымалася, што з цягам часу ў нашай пяціпавярхоўцы змяніліся жыхары. Не, не гаспадары кватэр, хаця і такое назіраецца. Іншыя. Птушкі!!! І калі раней гэта былі вераб'і ды галубы, дык цяпер усё часцей -- ластаўкі! І вось наш дом неўпрыкмет ператварыўся ўжо ў ластаўчын!
... У светлы час сутак яны носяцца -- па адной і цэлымі шчыльнымі "статкамі". Яны пішчаць!!! Яны пішчаць так аглушальна, што іх чуваць нават пры зачыненых вокнах (а пры адчыненых та-а-а-кі гармідар!). Не ведаю, што так прыцягнула іх увагу ў нашай шматпавярхоўцы, што так спадабалася. І яшчэ нават не прыглядалася, ці ёсць у…

А сёння -- Дзень торта! :))) Аматараў -- са святам!


Оо-о-о-о-оо, якіх толькі святаў ні існуе!!! І з кожным годам іх з'яўляецца ўсё больш і больш. Здаецца, што хутка не застанецца ніводнага дня, не адзначанага якойсьці падзеяй такога кшталту.
...У сацыяльных сетках прачытала напамін, што сёння -- Дзень…

Транзітам...

Учора на нас зноў непагадзь наляцела... Увечары, а пятай... Прычым так па-здрадніцку!!!
Здаецца, хмары насунуліся імгненна. І такі дажджына ўлупіў! А ў мяне, на хвілінку, бялізна на вуліцы сушылася... За пару секунд ускочыўшы ў балеткі і нацягнуўшы куртачку з капюшонам, вылятаю... 
Каравул!!! Вецер прыгінае дрэвы да зямлі, бязлітасна здзірае капюшон, а дождж так сячэ буйнымі важкімі кроплямі, быццам гэта град (свят-свят-свят! Не трэба нам яго!).
Карацей, за пяць хвілін штаны прамоклі наскрозь, з балетак цякло... Верхнюю частку цела абараніла ад нябеснай вады куртка, якую трэба…

Эксперымент!


Ну вось учора нарэшце закруціла два эксперыментальныя слоікі з агуркамі і гарохам -- двума інгрэдыентамі для аліўе ў адным! Рэцэпт і спасылка на яго тут:  http://sonejka-ja.bloger.by/97705/.
Калі хтосьці таксама паспрабуе зрабіць... Уласныя…

Чырвоны, жоўты... чорны!

Не, размова, вядома ж, не пра светлафор -- пра парэчкі!  
Так атрымалася, што яны ў нас -- трох колераў. Праўда, адзін з відаў хто жоўтай называе, хто -- белай... Але няхай будзе жоўтая! Як сонейка! 

Мы памятаем Вас, Мікола Андрэевіч...

 
 ... А мне і да гэтага часу не верыцца, што больш не будзе ад яго тэлефанаванняў... Здаецца, во зараз па званку вазьму трубку, а ў слухаўцы прагучыць: “Прывітанне ! ..., а ці чула ты...” Я не магу паверыць, што ўжо больш за 40 дзён няма на гэтай…

Усім выйсці са змроку!

Зірнула сёння раніцай у акно -- і ахнула! Туман!!!! Во чаго даўно ўжо не было!
Праўда, тое, што на здымку -- гэта ўжо яго трохі расцягнула. Да гэтага суцэльная малочна-шэрая сцяна стаяла. І свяцільня на шматпавярхоўцы насупраць ледзь-ледзь…

Гэта пятніца, 13-га?!

Як я пісала ўжо раней у адным са сваіх аповедаў (http://sonejka-ja.bloger.by/92819/), да такога супадзення і ўвогуле чортавага тузіна (13) перастала ставіцца насцярожана пасля сустрэчы з Народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным, у якога брала…
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}