Праца ў лесе – даўгалецця крыніца

 
Пра тое, што ў гэтай хаце вёскі Чарнава Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці жыве ветэран вайны, красамоўна сведчаць шыльды. А суседзі прывыклі, што тут часта спыняюцца машыны з лагатыпам Чэрвеньскага лясгаса. Яно і не дзіўна: шаноўны Іван Антонавіч…

І зноў -- пра "Гарошак!":)))

Гартаючы электронную версію газеты "Звязда", раптам убачыла гэты рэцэпт! Адразу два інгрыдыенты для аліўе -- у адным слоіку! І чаго толькі нашы вынаходлівыя людзі ні прыдумаюць!:))  Закручваць разам гарошак і агуркі!
http://zviazda.by/be/news/20180711/1531327265-usyo-shto-treba-dlya-aliue
Калі збіраемся зімой рабіць аліўе, то бяжым у краму купляць зялёны гарошак, адкрываем вялікі слоік з агуркамі. А можна ў адным літровым слоічку нарыхтаваць і агуркі і гарошак.
Спатрэбіцца на літровы слоік: агуркі, гарошак. Марынад: вада — 350 г; соль — 1 ст. л.; цукар — 2 ст. л.; воцат 9 % — 1…

Як?!

Вось як у мяне атрымалася беспамылкова (тройчы!!!) вылавіць лыжкай з міскі цэлыя вішні сярод тых, з якіх дасталі костачкі?!  Да гэтага часу сама дзіўлюся. Прычым двойчы з адной міскі ў адзін дзень, і адзін раз -- у другі... У апошнім выпадку нават не памятала, што яна там быць павінна -- цэлая ягада... Выпала са стомленых рук. Бо за паўтары гадзіны пазбавілі костачак 6 літраў вішні (у чатыры рукі), атрымаўшы 3,4 кілаграма чыстай вагі... 
Яны ж абсалютна аднолькава блішчаць наверсе бачкамі! І цэлая, і без костачак! А вось жа прыцэлілася, бо штосьці мне падалося, і -- ап! Больш…

Летні дождж, летні дождж...

Другі дзень, паціху і памалу... прарываецца... до-о-о-о-ожджык. Такі летні-летні! Асцярожныя важкія кроплі нясмела крАтаюць разагрэты асфальт. Здаецца, калі пільна прыслухацца, можна пачуць шыпенне, як на патэльні. Пад такім дожджыкам можна ісці без парасона. Ісці доўга-доўга, не зважаючы, куды... Такі летуценны настрой апаноўвае... Так светла на душы... І думаеш пра штосьці прыемнае.
А па вяртанні дахаты мне прыгадалася адна з любімых песень любімага выканаўцы Ігара Талькова "Летні дождж". Адшукала ў сеціве шмат кліпаў і вось гэты запіс з яго канцэрта...

"Аліўе" = "Гарошак"! :)))

Пасля сённяшняй паездкі на дачу ў мяне настальгія! Па фірмовай салаце дзяцінства -- "Аліўе". 
... Эх, якой радасцю для бацькоў было ў часы татальнага дэфіцыту здабыць хаця б адну бляшанку зялёнага гарошка да свята. Асабліва да самага галоўнага -- Новага года. Які (абавязкова-абавязкова!!!) трэба святкаваць па правілах: з шампанскім, ёлкай з лесу (тады за яе не плацілі і нікога не ганялі!), мандарынамі і... Так-так, "Аліўе"! Памятаюцца мне тыя бляшанкі фірмы "Глобус". Фота з Сеціва:

Смаленскія традыцыі

Мая мама -- родам са Смаленшчыны, з беларускай яе часткі. Мы так яе і завём -- смаленская беларуска. Многае з традыцый і абрадаў сапраўды супадае. А яшчэ я да гэтага часу прыгадваю цікавыя выразы мамінай мамы, маёй бабулі, якая доўгі час жыла з намі. На жаль, яе ўжо даўно няма...
Дык вось дзякуючы маме ў нашай сям'і ёсць традыцыі, якія яна ўзяла са сваёй сям'і. Адна з іх, кулінарная, -- на Івана Купалу пячы пірог з чарніцамі. Ну, пра чарніцы мы патурбаваліся... І вось ён, сённяшні прыгажун:

Мора-мора...:((

На жаль, не тое, пра якое ўсе мараць гарачымі летнімі дзянькамі... А вось такое:
Гэта наша садовае таварыства і вуліца Садовая, якую я настойліва прапаную перайменаваць у Балотную... Такая "прыгажосць" пасля амаль тыдня дажджоў. Непасрэдна ля нашага…

Цёплыя рэчы

З паабеддзя пятніцы (!!!) за акном адзін і той жа малюнак: хмурнае неба, усеагульная шэрасць і хвалі вады... Вось і сёння, у святочны дзень, выключэння Прырода не зрабіла. Хіба толькі на пару хвілін з нечаканага прасвету вызірнула сонейка (Я-Я-Я!!!   ) -- і зноў усё зацягнута хмарышчамі... Таму разнастайныя цёплыя рэчы зараз -- гэта самае актуальнае.
... Дастаю з уласных запасаў пачак любімай кавы...

Куточак Чэрвеньшчыны. Задабрычча. Частка 3

Частка 1:  http://sonejka-ja.bloger.by/97410/
Частка 2:http://sonejka-ja.bloger.by/97423/
За працу Ніна ордэн зарабіла
Па парадзе сталых жыхароў заходжу і на падворак дачніцы, якая паўгода жыве ў Мінску, а паўгода – у вёсцы. Але яна – тутэйшая. І, як запэўнілі, шмат можа расказаць пра даўнейшае жыццё Задабрычча.
Ад Ніны Андрэеўны Свірыдовіч я ў поўным захапленні! Як выглядае, трымаецца і завіхаецца па гаспадарцы ў свае 80! Як цікава разважае! Колькі ўспамінаў мае! А які ў яе адметны погляд на рэчы і з’явы!
-- На мяне, бывае, кажуць: “Ты, мусіць, усё жыццё прагуляла”, -- смяецца мая суразмоўца…

Куточак Чэрвеньшчыны. Задабрычча. Частка 2

Пачатак тут http://sonejka-ja.bloger.by/97410/
Таццяна Няхай і... Таццяна Няхай
Даўней шмат было ў вёсцы насельнікаў па прозвішчы Няхай. Ёсць яны і зараз. Нават цёзкі. Як Таццяна Іосіфаўна (на здымку злева) і Таццяна Максімаўна. У лёсах іх – шмат падабенства.
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}