Куточак Чэрвеньшчыны. Задабрычча. Частка 1

Быў у мяне некалі такі праект -- фотааповеды пра маленькія і не вельмі вёскі і вёсачкі -- куточкі Чэрвеньшчыны (старажытнай нашай Ігуменшчыны). Вандроўкі, знаёмствы з новымі людзьмі... Вельмі падабалася! А гэта ўжо ў якасці фрылансу... Прапанавалі... Атрымалася шмат, таму па частках.

Розніца

Калі на вуліцы вось так (зараз яшчэ болей, толькі лянота ўжо фоткаць):

А ў цябе вось гэтак:

Ёсць у лесе ягады... Ёсць і камары!

Дождж перашкаджае ў справах дачных, але дапамагае ў лясных! Паколькі лес для наведвальнікаў за-а-а-а-акрылі (добра яшчэ, што не зачынілі на замок!), мы ўжо зараней бедавалі, што застанемся без чарніц. Бо як законапаслухмяныя грамадзяне пры забароне ў…

50 адценняў чырвонага! :)))

Дачнае, вядома ж! А вы што падумалі?!  

На нас напаў... ураджай! :)))

Так атрымалася, што па розных прычынах не была на дачы з тыдзень. Паехалі ў сярэдзіне гэтага -- і ахнулі! Як усё падрасло і налілося! Толькі паспявай збіраць ды перапрацоўваць! На нас напаў ураджай -- падумалася.  

Мне прысніўся... Мікалай Карачанцаў!

Ці сніліся вам калі-небудзь знакамітасці? Мне не тое каб часта, але бывала. У тым ліку і з сумнай нагоды... Напрыклад, Ігар Талькоў пасля смерці. Мне прыснілася, мабыць, як гэта было на самай справе. Але сцвярджаць не бяруся. Проста дзіўна. 

А пасля трох ён улупіў!

Як я казала ўжо, дождж нам паабяцалі на сёння, раніцу. Але яшчэ ўчора чамусьці сама сабе падумала: "Калі распачнецца ноччу, трэба было б кадр зрабіць, хаця б праз акно". 
І вось уявіце сабе: прачынаюся ўночы ад таго, што дождж барабаніць па шыбах у суседнім пакоі (у мяне не пабарабаніш: лоджыя, не дацягнецца). Мацней, яшчэ мацней, яшчэ... І калі здавалася ўжо, што мацней не бывае, яшчэ дадаў! 
На гадзінніку -- 3.18. Вызірнула ў акно. Ого! Такія хвалі па асфальту, прама цэлае мора!!! Калі б у гэты момант там ішла, было б амаль што па калена вады! Во гэта моц!!! Дзесьці…

"Дождж перакрыйце! Выключыце сонца!"

Ну трэба ж, як гісторыя паўтараецца...У тым ліку і надвор'е, і ўсе тыя плюсы і мінусы на дачы ад яго. Во гэтыя нататкі я пісала тры гады таму, у 2015-ым, згадваючы і няпросты 2014-ы:
"Гэтай неадназначнай у плане надвор’я вясной неаднаразова лавіла…

Ненапісаная карціна

Цікавы малюнак сёння назірала з акна маршруткі. Перад вачыма на некалькі секунд быццам карціна невядомага мастака з'явілася.
... На гарызонце зазалаціўся купал царквы Ляданскага Свята-Благавешчанскага (Дабравешчанскага) мужчынскага манастыра. Ведаючы, што зусім хутка будынак схаваецца за зелянінай дрэў, у каторы раз уважліва разглядаю яго. А справа да манастыра тым часам набліжаецца, як вызначалі нашы продкі, сталёвая птушка -- самалёт. Здаецца, што ён плыве! І нават не па небасхілу, а па блакітна-беламу мору, прычым павольна-павольна. Улічваючы, што кіруецца самалёт на мінскі аэрадром, ляціць…

"МоКР-Р-Р-РА!!!! МоКР-Р-Р-Р-Р-А!" :)))

Я зразумела: сёння мяне пераклініла!!!!    На тэме надвор'я ў агульным і дажджу ў прыватнасці. З радасці, што апошні ўжо другі дзень нас МОЧЫЦЬ!!! Таму хочацца пісАць, пісАць і…
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}