А па-чалавечы?!

“Добры дзень! Падвязеце да павароту… такога?” – пытаецца жанчына, заходзячы ў міжгароднюю маршрутку, на якой вяртаюся дахаты з камандзіроўкі. “Ды вы што – зусім ужо?!” – голасна абураецца вадзіцель. – “Ой, нельга?! Ну, прабачце”, -- хуценька…
  • 10
  • интересно
  • sonejka-ja
  • 20 ноября 2017 20:08

Няхай жывуць бабры!

 Штосьці прыгадалася сёння во гэтае... Напісанае раней... Мо, і не ў сезон, але ж...
Я ні разу не вегетарыянка. Мяса свойскіх жывёл і птушак на стале бывае рэгулярна. Але навіна пра тое, што ў Беларусі мяркуюць рабіць каўбасу і тушонку з баброў, як…
  • 4
  • интересно
  • sonejka-ja
  • 20 ноября 2017 19:48

Футбол – справа... жаночая!:)))

Усё мяняецца і ўдасканальваецца ў гэтым жыцці. Вось ужо і такая цалкам мужчынская суровая гульня, як футбол, усё больш скараецца “слабаму полу”. Ім цікавяцца дзяўчаты-школьніцы і студэнткі. А дзякуючы трэнерам-энтузіястам азам гэтай гульні можа няблага навучыцца не толькі ў вялікіх гарадах, але і ў паасобных невялікіх населеных пунктах Міншчыны.
Нясвіжчына -- руліць, Чэрвеньшчына – вучыцца
…Прачытаўшы ў папулярнай сярод моладзі адкрытай групе ў сеціве абвестку пра тое, што дзяўчат ад 10 да 17-18 гадоў запрашаюць запісвацца ў групы па футболе, якія арганізоўваюцца ў Чэрвені ўпершыню…

Травы дзяцінства

 Не памятаю, каб у маленстве бацькі дужа прымушалі нас да працы кшталту мыцця посуду, падлогі. Да таго ж, калі мне споўнілася тры гады, а брату сем, да нас у вёску, дзе мы тады жылі, прыехала бабуля Ксенія -- маміна маці са Смаленшчыны. Змалку…

Каханню падуладны ўсе ўзросты: брыльянтавае вяселле Вяржбіцкіх (для чытання доўгімі восеньскімі вечарамі!:))

Калі даведваешся, што людзі пражылі разам 50-60 гадоў, мімаволі здзіўляешся, захапляешся і… задаеш сабе пытанне: у чым сакрэт такога доўгага сумеснага жыцця? У тым, што даўней часцяком пары падбіралі старэйшыя? Ці што неверагодным чынам знаходзіліся тыя самыя дзве палавінкі аднаго цэлага?
Але найчасцей аказваецца, што ніякага сакрэту і няма. Толькі каханне, давер, узаемапавага, узаемапаразуменне і ўсё тое, што змацоўвае адносіны. Як у шаноўнай сямейнай настаўніцкай пары з вёскі Ляды Чэрвеньскага раёна – Казіміра Ваўжынцавіча і Алы Пятроўны Вяржбіцкіх, якія 10 лістапада адсвяткавалі…

Як нас дураць:((((

 

Трымаю на далоні манетку ў 10 капеек. Уважліва разглядаю. Тое, што яна ўчарнелая, не дзіва. Дзіва ў іншым. Дата выпуску -- 1961 год. І яе далі майму тату на здачу зусім нядаўна...
Так атрымалася, што асабіста ў нас з часоў СССР захавалася шмат…

Д-д-д... Дрыжыкі прадаю...:((

А нам зноўку не пашанцавала... Вады -- няма, цяпла -- няма...  У анабіёзе!:((
Не, тое што сістэма водазабеспячэння ў горадзе, які сёлета святкаваў сваё 630-годдзе, састарэлая і без парываў -- ніяк, зразумела... Але эфект раптоўнасці ў нас ужо быў -- акурат у суботу! А ўчора гляджу яшчэ здалёк -- на дошцы аб'яў ля пад'езда ліст бялеецца. Ага, да варажэі не хадзі: штосьці ў бліжэйшы час "адрубяць". Добра, калі не ўсё разам.
Ну так і ёсць: рамонтна-ўзнаўленчыя работы ў водаправоднай сетцы з 9.00 да 16.00. А як не будзе вады, дык не будзе і ацяплення. Гэта зразумела... І калі цэлы дзень дома…

"Каранаваны" патысон

 
Люблю жоўты колер! Ва ўсім! У кветках, садавіне, гародніне, вопратцы, шпалерах... Люблю, нягледзячы на розныя там прымхі і яго некаторыя ўласцівасці. Таму стараюся і насенне набываць такое, каб з яго вырасла штосьці колеру сонейка. У пахмурныя ці…

Маліна з куста -- 5 лістапада! :))

 
Сёлета наша маліна на дачы б'е ўсе рэкорды! :))Ні замаразкі, ні снег, ні холад -- нічога не перашкодзіла развіццю і выспяванню другога ўраджаю!
...На сёння сіноптыкі ўдзень паабяцалі плюс 10 і сонца. Прыгадаўшы жартоўнае "Сіноптыкі павЫдумляюць…

Сонейка на акенцы

Ну вось сёння і мы дачакаліся абяцанага!!!! Ага... Снег... І не ноччу, а ўдзень. І многа!
 
Адзіны мінус... Прычым вяліііііііікі... Ён мокры!!!!! Гэта значыць, пакуль зеляніна атрымала сабе белы покрыў, асфальт традыцыйна займеў вады па калена!!!

sonejka-ja
58 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}