Дажылася! Увесну... марозу чакаю

Пакуль Алена  Elena-Leopold у чаканні ліўню... Я ўжо мару пра выхадныя, калі нам абяцаюць добры мінус з заўсёднай завірухай... Спытаецеся, ці не надакучыла мне яшчэ зіма? Надакучыла... Асабліва гэтыя пухавік, шапка, цёплыя штаны…

Паслясвяточнае

Яшчэ адно з сённяшніх назіранняў падчас вандроўкі ў Мінск. Свята закончылася -- свята працягваецца! Кветкі, не распрададзеныя напярэдадні яго, а таксама 8-га і 9-га, працягваюць распрадаваць сёння. Дзесьці нават -- даволі навязліва іх…

Капучына з выглядам... на помнікі

 
Прыйшла мне ўчора раптам у галаву разумная думка.  Пакуль хаця б частка нашых маршрутак яшчэ робіць рэйсы да сталіцы, трэба сёння туды з'ездзіць і традыцыйна закупіцца на Камароўцы чаем-кавай. Бо пакуль з грузам давязуць практычна…

Дзяўчаты могуць усё

Бліскуча выканаўшы ў гэтым зімовым сезоне ролю Снягуркі падчас адкрыцця рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Чэрвеньскім лясгасе, яго супрацоўніца Аня Блашчаніца цяпер смела можа прэтэндаваць і на ролю Вясны. Прыгажуня з мілай усмешкай, тым не менш яна можа…

Зіма ўвесну і вясна ўзімку!:)))

Які сёння дзянёк быў! Цуд!  Вось калі па-сапраўднаму Зіма з Вясной сустрэліся, а зусім не на Грамніцы, як даўней назіралі нашы продкі!  
Выйшла я на вуліцу -- і ахнула! Сонца грэе! Ветру практычна няма! Снег зверху не сыплецца! Завіруха дзесьці пад лаўкай звярнулася ў клубок! Ляпата-а-а-а-а-а-а-а!!! Самы час для прагулкі! Натхненая прыкладам многіх -- таксама з фоцікам!  У кампаніі з мамай...

Лепшая Снягурка -- гэта... Дзед Мароз! :)))

Не, я не пра Новы год! Хаця па гэтаму надвор'ю тэма вельмі актуальная... Тым больш, што і ёлачкі ў некаторых яшчэ стаяць... 
Выкапала я сёння да ранішняй кавы шакаладную Снягурку з сюрпрызам. Так-так, яшчэ з Новага года засталася... "Распранула"... Гляджу -- і вачам сваім не веру!!!! Дык гэта ж -- Дзед Мароз!!!!  

Паэту-песенніку Уладзіміру Пецюкевічу – 75!

Той, хто штогод уважліва сочыць за вынікамі конкурсу маладых выканаўцаў падчас “Славянскага базару” ў Віцебску, павінен памятаць і гэтыя моманты. 1999-ы год – першае месца Ірыны Дарафеевай з “Баладай”, 2005-ы – Гран-пры Паліны Смолавай з “Рэхам…

Для кухні. Уласналапнае... :)))

Вось так:

І наадварот:

На ўспамін пра дзядзьку Рыгора...

Фота Віктара Жыліна (з інтэрнэту)

Сёння, 24 лютага, народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўнілася б 83 гады... Пра дзень яго народзінаў памятаю з таго часу, як пашчаслівілася ўзяць у яго інтэрв'ю. І штогод агортвае светлы сум, а ўспамінам у…

"А нас бабы,..., нават не павіншавалі!", альбо Усіх мужчын -- са святам! :)))

 Вырашыла не выносіць у назву прапушчанае слова... Напішу сказ цалкам тут.
Сёння ўдзень пачула ў краме за спіной: "А нас бабы, сабакі, нават не павіншавалі!" Першая думка: "Дзякуй, што сабакі, а не с..."Так было б лагічней, праўда…
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}