Як нас дураць:((((

 

Трымаю на далоні манетку ў 10 капеек. Уважліва разглядаю. Тое, што яна ўчарнелая, не дзіва. Дзіва ў іншым. Дата выпуску -- 1961 год. І яе далі майму тату на здачу зусім нядаўна...
Так атрымалася, што асабіста ў нас з часоў СССР захавалася шмат…

Д-д-д... Дрыжыкі прадаю...:((

А нам зноўку не пашанцавала... Вады -- няма, цяпла -- няма...  У анабіёзе!:((
Не, тое што сістэма водазабеспячэння ў горадзе, які сёлета святкаваў сваё 630-годдзе, састарэлая і без парываў -- ніяк, зразумела... Але эфект раптоўнасці ў нас ужо быў -- акурат у суботу! А ўчора гляджу яшчэ здалёк -- на дошцы аб'яў ля пад'езда ліст бялеецца. Ага, да варажэі не хадзі: штосьці ў бліжэйшы час "адрубяць". Добра, калі не ўсё разам.
Ну так і ёсць: рамонтна-ўзнаўленчыя работы ў водаправоднай сетцы з 9.00 да 16.00. А як не будзе вады, дык не будзе і ацяплення. Гэта зразумела... І калі цэлы дзень дома…

"Каранаваны" патысон

 
Люблю жоўты колер! Ва ўсім! У кветках, садавіне, гародніне, вопратцы, шпалерах... Люблю, нягледзячы на розныя там прымхі і яго некаторыя ўласцівасці. Таму стараюся і насенне набываць такое, каб з яго вырасла штосьці колеру сонейка. У пахмурныя ці…

Маліна з куста -- 5 лістапада! :))

 
Сёлета наша маліна на дачы б'е ўсе рэкорды! :))Ні замаразкі, ні снег, ні холад -- нічога не перашкодзіла развіццю і выспяванню другога ўраджаю!
...На сёння сіноптыкі ўдзень паабяцалі плюс 10 і сонца. Прыгадаўшы жартоўнае "Сіноптыкі павЫдумляюць…

Сонейка на акенцы

Ну вось сёння і мы дачакаліся абяцанага!!!! Ага... Снег... І не ноччу, а ўдзень. І многа!
 
Адзіны мінус... Прычым вяліііііііікі... Ён мокры!!!!! Гэта значыць, пакуль зеляніна атрымала сабе белы покрыў, асфальт традыцыйна займеў вады па калена!!!

І ўсё-ткі -- ДАЧА!!!! :))

Не зусім "свежачок"... У мінулую нядзелю справа была... Карцела  выехаць на дачу, каб хоць трохі падрыхтаваць зямлю да зімы. У суботу -- адназначны пралёт. Спачатку -- злосныя хмары, тады -- зацяжны дождж.  У нябеснай канцылярыі прагноз змянілі літаральна за ноч! Бо яшчэ ў пятніцу сіноптыкі мокрадзі не абяцалі...
А вось у нядзелю хаця сонца і не было, але  зверху не палівала. І за тое, як кажуць, дзякуй!
Замест таго, каб паехаць у Мінск, пазнаёміцца з Elena-Leopold і яе цудоўнымі сябоўкамі-вавёрачкамі, я пакруціла на дачу.
Задавальнення  --"мора"! Стараючыся, каб машына не паслізнулася, асцярожна…

Ад карціны – да… Бураціна!

Тут смачна пахне свежым дрэвам, але ў шуме-стукаце, здаецца, сябе не чуеш. Затое школьнікі -- у поўным захапленні! У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Чэрвеня адкрылася абноўленая майстэрня па дрэваапрацоўцы “МайстарОК”.
Гэта сталася магчымым, дзякуючы падтрымцы і фінансавай дапамозе Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН у рамках праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Прапанова Чэрвеньскага цэнтра творчасці перамагла ў адборачным конкурсе. На ажыццяўленне праекта “Рэалізуй сябе ў творчасці” было выдзелена 13 157 еўра.
…Ва ўтульным светлым…

А ў садочку – грыбочкі!:))

 Паўтара тыдня таму, практычна ў сярэдзіне кастрычніка, паехала ў вёску да жанчыны, якая стварыла прыватны музей сялянскага быту (пра гэта яшчэ напішу). Пазнаёміліся, яна гарбату заварыла, сядзім, размаўляем… Пазіраю раз-пораз у акно і не разумею…

Прайсці шляхамі Караля

У старажытным Ігумене, сучасным Чэрвені, сапраўды нарадзіўся Кароль. Больш за тое – гэтага Караля можна лічыць добрым чараўніком. Менавіта па ўзмаху яго чароўнай палачкі -- простага алоўка -- спачатку на паперы, а тады і ў рэальнасці вырасталі на беларускай зямлі прыгожыя будынкі. А зваўся Кароль Уладзімірам Адамавічам, і быў ён знакамітым савецкім архітэктарам!

Мне мроіцца цудоўная парА...

Штосьці на лірыку прабіла... І менавіта сёння... А дзіўна... Вершы-то даўно ўжо не пішуцца -- не той стан душы. І на гітары не граецца, і песні не складаюцца... "А было ж яно, было, ды сплыло з вадою" -- цяперашні стан. І раптам... Штосьці…
sonejka-ja
697 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}