Ці хвоя -- як каму больш па-беларуску падабаецца...
... Вось штосьці сёлета ў дваццатых чыслах снежня раптам прыйшла мне ў галаву думка: "Хачу паставіць дома жывую сасну!" Што? Адкуль? Чаму? Не ведаю... Ніколі сасны ў нас не было. У дзяцінстве -- жывыя ёлкі, па якія хадзілі ў лес. Затым доўгі час -- ёлка штучная ў зале і букеты з яловых ды хваёвых лапак ва ўсіх пакоях і кухні. Упрыгожаныя, зразумела. А тут штосьці пераклініла...
Ціхенька агучыла сваю просьбу, асабліва не спадзеючыся... Іі-і-і-і-і... Мне падаравалі сасну!!! Першы раз у жыцці падаравалі навагодняе дрэўца!
Адразу скажу: высеклі яе ў…
Гэта ж трэба, як я паспела... Злавіла казачную прыгажосць нашага горада ў аб'ектыў фотаапарата літаральна за некалькі гадзін да дажджу!
... Увечары 22 снежня было марозна і ветрана. Пакуль пару гадзін пахадзіла па горадзе, адубела! Але не шкадую. Канешне, жыхарам вялікіх гарадоў гэтыя кадры могуць падацца смешнымі. А ў нашым гарадку толькі ў апошнія пару-тройку гадоў пачалі хоць штосьці ўпрыгожваць па-сапраўднаму ... Таму нам -- у радасць!
Закончыўшы позна ўвечары 22 снежня апрацоўваць фотаздымкі, пачула, як забарабаніў дождж. Ну вось табе і…
Курганныя насыпы здаўна здзіўляюць і хвалююць людзей. Праўда, па-рознаму. У адных узнікае жаданне памаўчаць, схіліўшы галаву, альбо паслухаць пра іх гісторыю, уявіць сабе той далёкі час, адзнакі якога яны захоўваюць у сваіх нетрах. У іншых жа – па-варварску раскапаць па сутнасці месцы пахавання нашых далёкіх продкаў, каб знайсці штосьці каштоўнае.
Ад 10-га стагоддзя і да нашых дзён