Тут смачна пахне свежым дрэвам, але ў шуме-стукаце, здаецца, сябе не чуеш. Затое школьнікі -- у поўным захапленні! У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Чэрвеня адкрылася абноўленая майстэрня па дрэваапрацоўцы “МайстарОК”.
Гэта сталася магчымым, дзякуючы падтрымцы і фінансавай дапамозе Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН у рамках праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Прапанова Чэрвеньскага цэнтра творчасці перамагла ў адборачным конкурсе. На ажыццяўленне праекта “Рэалізуй сябе ў творчасці” было выдзелена 13 157 еўра.
…Ва ўтульным светлым…
"Усё можна перажыць, абы вайны не было” -- часта чуецца ад тых, хто зведаў яе жахі. Нашы больш далёкія продкі-сяляне ўвосень турбаваліся, каб хапіла запасаў ежы для сябе і хатняй жывёлы на доўгую зіму.
У многіх з нас, іх нашчадкаў, гэтае таксама ў крыві: спадзяванне на мірнае жыццё і неабходнасць вырошчваць ці закупляць гародніну-садавіну, рабіць нарыхтоўкі. Дык вось па ўсіх сёлетніх прыкметах відаць: зіма не будзе галоднай!
“Гэта ж як у казцы!” – захоплена ўсплёсквае рукамі 83-хгадовая Еўдакія Лёўкіна з Чэрвеня, пазіраючы, як на яе бульбяным палетку завіхаецца з рыдлёўкамі, кашамі ды вёдрамі брыгада добраахвотных памочнікаў. ... На падворак, размешчаны на адным з…
Калі звычайна купляеш у адной і той жа краме адзін і той жа прадукт (у дадзеным выпадку – малако ў бутэльках), мімаволі звяртаеш увагу на змены: іншы вытворца, працэнт тлустасці, афармленне... Бо “месца дыслакацыі” пэўных тавараў не мяняецца…
Гэта здарылася зноў. Прычым, што крыўдна, у той дзень, калі тэрмометр за акном у чарговы раз паказаў “за 30”. Адкруціўшы кран з халоднай вадой, пачула: “Буль-буль”. І яшчэ: “Шш-ш-ш-ш...” А доўгачаканай, хай сабе і традыцыйна рыжаватай вадкасці так і не палілося...
Ваду адключылі зноў “без аб’явы вайны”. Спецыяльна выйшла з пад’езда, каб зірнуць: мо, прапусціла што? Мо, вісіць паперка ад камунгаса з абвесткай пра прафілактычныя работы? Не, нічога няма. Значыць, ці рванулі старыя трубы, ці жыхароў шматпавярхоўкі проста не папярэдзілі. А вынік адзін: вады-то ў запас не набралі.