Пра "братэлаў" і "чувіх"...

У адзін з выхадных таксама давялося быць у Мінску. І нават на Каменнай Горцы. Праўда, дождж, як кажуць, сапсаваў усю абедню... Але нічога не зробіш.
... Пакуль чакала чалавека практычна на выхадзе з метро, такі малюнак алеем назірала і мімаволі слухала.
Таварыш... Пэўнага выгляду... На выхадзе з метро прасіў практычна ва ўсіх запар закурыць. 
– Братэла, закурыць ёсць? – звяртаўся да мужчын і хлопцаў.
І вось жа дзіва! Тыя, практычна як адзін, даставалі слыхаўкі з вушэй, перапытвалі, адмоўна круцілі галовамі альбо казалі "Не палю!" і крочылі сабе далей.
І мяркуючы па знешнім выглядзе, так яно і было…

Не люблю... :(((

... калі не абнаўляецца інфа на сайтах. Хаця і павінна... Калі не змяняюцца навіны на інфармацыйным альбо змяняюцца вельмі вяла. Калі днямі вісяць адны і тыя ж матэрыялы на галоўнай... Сама звязана з гэтай справай. Ніколі так не раблю, каб за суткі нічога не змянілася... Таму і не люблю...   
А каму яшчэ не падабаецца?! 

Залессе. Тут памятае лесвіца крокі Агінскага...

А вы былі ў Залессі?! Палацава-паркавым ансамблі, што ў свой час належаў выбітнаму кампазітару, палітычнаму дзеячу, патрыёту сваёй краіны Міхалу Клеафасу Агінскаму?! Смаргонскі раён. Раю!
Яго самая класная класіка, якую чула практычна з дзяцінства, – паланэз "Развітанне з Радзімай". Ведаеце такі?!
Выбрала сюды ў гэтым адмысловым выкананні. А ўвогуле, выканаўцаў шмат – на любы густ... Мне больш падабаецца са словамі... А вам?

Астываем-2, альбо На фіга?! :(((

У мяне чарговы прыступ нервовага смеху!!!     
Калі было на вуліцы даволі цёпла, ды сонца ў вокны, дык і батарэі былі нічога так. Грэліся мы!
Але, як вядома, нядоўга музыка іграла... У нас жа заўсёды так...
Як толькі пахаладанне... Такое ўражанне, што і на мароз бралася ўжо сёння ўвечары. А заўтра абяцаюць 5-7 усяго і вецер... Прывітанне, чырвоны пухавік са штучным каўняром!   
Дык вось па прыездзе з працы а восьмай вечара падалося мне, што ў пакоі халаднавата…

Вынеслі мозг... :(((

Заўтра будзе роўна год маёй новай, але, як аказалася, такой звыклай і ў той жа час незвычайна разнастайнай працы. І роўна год, як я езджу ў Мінск.
За гэты час давялося прыладжвацца і прывыкаць да штодзённага транспарту туды і назад. І калі метро паўгадзіны – гэта фактычна незаўважна, дык маршруткі... Усяго было... Ёсць... І, вядома ж, будзе. 
Неяк хутка навучылася прапускаць міма вушэй гучную музыку самых розных стыляў. Інакш можна сапраўды саскочыць з катушак. Вядома ж, было разуменне, што вадзіцелям яна трэба, каб не заснуць, асабліва ў цёмны час сутак. Пасля неяк музыка сышла практычна на…

А дзе я сёння была-а-а-а-а-а... :)))

А дзе я сёння была-а-а-а... Дзе я толькі ні была!!!
Калі нічога не пераблытала, дык прывітанне, Насця @Letto!!!


Двойчы ў адну-2...

Закон парнасці – ён жа такі... Распачаўся – так хутка не спыніш... І на гэты раз не зусім так быццам бы бяскрыўдна...
За год штодзённых паездак у Мінск на працу было, вядома ж, усяго. І суперхуткасная язда, і рэзКае тармажэнне, і праезды ляжачых паліцэйскіх на поўнай хуткасці. І адным з селядцоў у бочцы была таксама, не раз. Прывыкла. Прыцярпелася. Практычна не заўважаю, калі не дужа рэзка ўсё. Але тут...
... Учора ўвечары мы ледзь не наляцелі на другую маршрутку!!! Далібог, не бачыла: яна адразу стаяла на мосце (!!!) на паласе разгону-тармажэння ці затармазіла там рэзка. Але факт застаецца…

Варона... з мазгамі?! :)))

Нікога не хачу пакрыўдзіць! І варон – таксама...   Але сёння адна з іх уразіла сваім... м-м-м... інтэлектам.
... Люблю, калі ў мяне раніцай яшчэ стае часу да пачатку працоўнага дня, а надвор'е так і шэпча. Тады іду ад станцыі метро да офіса нетаропка, круцячы галавой ва ўсе бакі, разглядаючы такія знаёмыя ўжо краявіды (практычна год разглядаю!!!) і ўсё ж штораз знаходзячы ўсё новае і новае, усё больш цікавае.
Вось і сёння выдалася такая цудоўная раніца... Не, пра раніцу ў нашым горадзе не скажу. Мярзоцце. Дождж лье, чакаеш маршрутку пад…

Двойчы ў адну...

...ага, гэта часцяком пра мяне.
... Вечар, маршрутка з Мінска. Сабралася амаль цэлая, але людзі, у асноўным, выходзяць па бліжэйшых населеных пунктах. У выніку да Чэрвеня даязджаюць усяго 2-3 чалавекі. 4-5 – бывае, але рэдка.
Пакуль праехалі паўдарогі, увесь час чула кашаль знаёмага. І шморганне носам. Аднекуль з канца машыны. Але калі людзі, што сядзелі за мной, выйшлі ў Валевачах... А гэта яшчэ нам да горада 1/3 шляху ехаць... Той знаёмы вырашыў перасесці на сядзенне прама за мной і... Давай мяне абкашліваць! Давай мяне абчыхваць!!! КАРАВУЛ!!! Людзі, ратуце! А я-то сяджу на першым сядзенні за…

«ХРУКціна»! :)))

У сэнсе – «фрукціна»!!! Ага, абзываюся і смяюся!  
Пазаўчора яшчэ хацела напісаць, ды ўсё ніяк...
Здаецца, у нас пачаўся ўжо сезон хурмы??? Як жа я яе люблю! Асабліва, калі не цвёрдая, і не ў кісель, і не вяжа... Толькі вось з гандлем у нашай правінцыі – бяда-а-а-а-а-а...
Дасталася мне цвёрдая. На выгляд – вязаць будзе абавязкова. Таму абыходжуся з ёй безапеляцыйна. На мароз!!! Значыць, у лядоўню.
Праз пару дзень дастаю. Хрукт як хрукт. Толькі што цвёрды – біцца можна – і ледзяны навобмацак. У…

sonejka-ja
503 поста
Последние комментарии
Gina
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}